Вясёлых калядных сьвятаў - ад Дубліна да Дрысьвятаў (пер. М. Шчур) (We wish you a Merry Christmas)
Вясёлых калядных сьвятаў - ад Дубліна да Дрысьвятаў (We wish you a Merry Christmas)
пераклад М.Шчур ----------------------- Вясёлых калядных сьвятаў Ад Дубліну да Дрысьвятаў - Няхай вам у вокны хатаў Зьзяе зорка Раства. Паненачкі і паночкі, Сядайма за стол сьвяточны, Адзначым сьвятую ноч мы Нараджэньня Хрыста.
Сьвятла й дабрыні ўсёй вашай радні Прывезьлі Каляды на белым кані. Зірні за парог – за ім новы рок, У ім хай ад ліха бароніць нас Бог.
2. Калядныя пачастункі, Што ёсьць на стале, каштуйце, Усе кшталты і гатункі І пітва, і яства. Дамоў без куцьці ня пойдзем – Нясіце яе, дый годзе, На стол пры такой нагодзе Падавайце раз-два.
Сьвятла й дабрыні ўсёй вашай радні Прывезьлі Каляды на белым кані. Зірні за парог – за ім новы рок, У ім хай ад ліха бароніць нас Бог.
3. Жадаем у новым годзе Таму, хто згубіў – хай знойдзе, Жыцьця вам у ласцы й згодзе, Шчасьця ды хараства! Вясёлых калядных сьвятаў Ад Дубліну да Дрысьвятаў - Няхай вам у вокны хатаў Зьзяе зорка Раства.
Вясёлых калядных сьвятаў Ад Дубліну да Дрысьвятаў - Няхай вам у вокны хатаў Зьзяе зорка Раства. Паненачкі і паночкі, Сядайма за стол сьвяточны, Адзначым сьвятую ноч мы Нараджэньня Хрыста