Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

EMB - На рэчаньцы, на быстрэнькай | Текст песни

Явар - Сусветнае Дрэва нашай традыцыі. Па легендзе явар вырас пасярод мора, на пачатку свету, калі яшчэ нічога не было. Ён пазначае і цэнтр свету з яго 3-узроўневай структурай.
Яваркі - тры марскія каралеўны-прыгажуні, святлявыя і танклявыя, у срэбраным адзенні. Найпрыгажэйшая з іх - малодшая, калі яна выходзіць з мора, то перад ёй нібыта дыяментавая раса коціцца. Паслугуюць ёй 12 марскіх дзеваў.
"На рэчаньцы, на быстрэнькай" - песня пра малодшую Аленку, якая ўраніла залаты персцень. Верагодна па імені, што яна дачка Сонца. Тры згаданыя ў песні дзяўчыны - тое, пэўна, Вечарніца ("суседачка"), Дзянніца ("швагерачка") і Зарніца (сама Аленка).
Песня мае прамыя адносіны да вясновага раўнадзення, з якога пачынаецца год і Задыяк (Аленка і яе 12 прыслужніц).
Лічыцца велікоднай, валачобнай.

EMB еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1