То не вецер раве - нарастае I ламае галлё на дубах, То асiлкi дубы змятаюць, Каб да cонца расчысцiць шлях. I пялёсткi гучаць трывожна, Бо мiнуўся спеў забыцця. Казкi новыя, казкi грозныя, Небывалыя казкi жыцця.
Вецер мацнее!
Што такое ненавiсць у сэрцы, Кроў, падкопы, Людзi – Багi Перад простай iсцiнай смерцi Перад вечнай сцюжай магiл. I паўстаннi, паўстаннi бясконцыя I замучаных кроў на раллi, I, нарэшце, шчасце i сонца, Што сышло на нашы палi
Вецер мацнее!
Вы, што мацi душу забылi, Без яе пажадалi пражыць, Што вы варты без гэтай магiлы, Без калiны на роднай мяжы? Без дубоў, што ў тумане млеюць, Без расы на роднай траве? Павяртайцеся! Вецер мацнее! Мацi зноў праз стагоддзi заве!