Разарвала тваю старонку У розных куточках ляжыць. Шэпча ўнутраны голас тонкі: Ці будзем жыць? Ці будзем жыць?
Апошні подых, спыняюцца імгненні, зрабіць немагчыма крок назад скрозь сумненне. калі кожны дзень, кожны час чакання, абгортваюць жыццё ў несупольнасці маўчанне, дзе шчырасць момантаў, натхненне ціхіх крокаў? у рэальнасці не тое, што бачыцца навокал. бо сэрцам разумееш лепш, чым тое, што з галавы... ты бяжыш, ты ляціш, ты жывы.
Ты ляціш на злом галавы, Ты бяжыш, ледзь жывы! Лівень б'ецца праклёнам нябёс. Ты крычыш...
Па прыступках - не бачна краю - Ты зрываешся, задыхаючыся, Ты жывы, я жывая... Будзем жыць.