Гэта выбар твой – гэта твае жыццё, Ты абіраеш свой шлях, хтосьці тупа уцёк. Ты павінен змагацца дзеля лепшай долі, Няўжо гэта лёс: прачынацца ў няволі? Мы людзі свабодныя, вольныя птахі, Магутныя,грозныя крылляў размахі. Мы тут нарадзіліся, і тут мы памрэм, З мовай сваёй, амаль разьбітай ушчэнт. Поплеч з сябрамі, што ня ведалі здрады, Выбар за табой, мы даем табе рады.
Выбар-тое, што ёсць у нас. Воля і адзінства ў цяжкі час, Разам! Наперад ідзем з табой! Х2 Гучна: у бой, бой, бой, бой!!!
Навокал бадзяюцца шэрыя зграі, Тыя, хто шчырых зьнішчалі, зьбівалі. Яны могуць зламаць жыцце амаль усім, Але мы не слабыя, мы ім не дадзім! Зямлю паважай,дзе ты жывеш, Мову шануй - без яе ты памрэш. Ты вольны сам калі свадобныя думкі, Лепш загінуць героем,чым шукаць паратунку.
Выбар-тое, што ёсць у нас. Воля і адзінства ў цяжкі час, Разам! Наперад ідзем з табой! Х2 Гучна: у бой, бой, бой, бой!!!