Маладыя гады, Маладыя жаданні. Ні жуды, ні нуды, Толькі шчасьце каханьня. Помніш толькі красу, Мілы тварык дзявочы, Залатую касу, Сіняватыя вочы.
Гэта нашыя - маладыя гады, Гэта вашыя - маладыя гады, Усё што будзе ў цябе далей, Х2 Не бяры да галавы.
Цёмны сад-вінаград, Цьвет бяленькі вішнёвы, І агністы пагляд, І гарачыя словы. Будзь жа, век малады, Поўны сьветлымі днямі. Пралятайце, гады, Залатымі агнямі.
Гэта нашыя- маладыя гады, Гэта вашыя-маладыя гады, Усё што будзе ў цябе далей, Х4 Не бяры да галавы.