Dm C B Мяне апанавала невядомая хвароба Ўсё навокал выглядае як y бязглуздым сьне Мой горад толькі крaпка на мапе Эўропы Мой лёс мне звыш наканаваны, ён не належыць мне
Час не ў гадзінах, а ў снох ды размовах Адлегласьці ня ў мілях, а ў коштах на квіткі Толькі ў некалькіх снох новы, невядомы горад Толькі ў некалькіх размовах хвалі новай ракі
B Gm Перад вачыма чорня пляміны C F Толькі хісткі прамень запальнічкі B Gm F Цені нявыказаных думак - адчай Цягне мяне, цягне мяне Цягне мяне на край
Танчым нібыта ў трансе, зачараваныя грукатам колаў Рэкі, рэйкі, розстані, размовы, масты Краіна гэта проста незразумелая мова Каханьне гэта тое, што падаравала мне ты
Перад вачыма...
Часамі адчуваеш страх, што ты шукаеш – атрымаеш Мая няўпэўненасьць – мой шанец, Маё жыцьцё – бясконцы танец Далей ты сам губляеш нават тое, што трымаеш Ты нечакана адчуваеш, тваё жыцьцё – наспынны рух
Цягне мяне (як у апошні раз) Цягне мяне (нібыта я апантаны) Цягне мяне на край Цягне мяне (адчай) Цягне мяне (як у апошні раз)