Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Garadzkija - Сам на сам | Текст песни

Сам-насам з гледзячым на поўнач пакоем,
Сам-насам і яшчэ напалам.
Адчуваю, як цісне столь.
Досыць, хопіць, з мяне ўжо даволі,
Хай час загоіць мой надакучлівы боль.

Меней ці болей, потым ці зараз,
Бліжэй ці далей,
Мы зразумеем пазней.

Скочам па дахах,
Абіраем бязлюдныя вуліцы.
Губляем надзею, чакаем падзеяў,
Шукаем, да каго б прытуліцца.

Прыпеў:
Жыць, як мае быць,
Як пульсуючы нерв!
Ірвецца надзея на змены - няхай!
Што нам рабіць? Не адкажа нішто.
Маем, што маем, будзе, што будзе. Няхай!

Час крочыць няўлоўна, няўхільна, няспынна,
Час крочыць наперад,
Мы крочым паволі і ў іншы бок.
Спазняемся, нібыта наўмысна,
Дзе толькі магчыма і дзе немагчыма,
Але заўжды наперадзе на крок.

Мы скочам па дахах,
Абіраем бязлюдныя вуліцы,
Губляем надзею, чакаем падзеяў,
Шукаем, да каго б прытуліцца.

Прыпеў.

Ці гэта страх, ці проста вецер?
Неяк няёмка, не хапае чагосьці ў сусвеце.


Garadzkija еще тексты


Видео
    Нет видео
    -
    Оценка текста
    Статистика страницы на pesni.guru ▼
    Просмотров сегодня: 3