Так ці не? Гэта пытаньне нас з табой не абміне. Там ці тут? Жыву надзеяй, спадзяюсяна цуд.. Прыпеў: Так, каханая, сцэнар не дасканалы. Так, каханая, ён наіпсаны не на нас. Так, каханая, але роля ўжо заграна, Апошні дубль, апошні шанс Разам ці не? Безумоўна разам, зразумела - але.. Праўда ў віне, на самым дне, Але на жаль гэта ня тычыцца мяне. Прыпеў. Так, мы нарадзіліся ня ў той краіне, Ня ў той зямлі, ня ў той сям'і.. Ня ў лепшыя часы не таго стагоддзя, Не на тым канціненце, Ня ў тым асяродзі.. Ня той садок, ня тая школа, Ня той інстытут, ня той факультэт, Ня тыя сябры, ня нашага кола, Ня той народ, ня той мэнталітет. Прыпеў.