Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Garadzkija - Усё, што мяне у гэтым свеце трымае | Текст песни

Гляджу ў сьвет – бясконцы абшары.
Я не пачатак – я толькі нашчадак.
Постаці продкаў, іх мужныя твары,
Іх моцныя рукі ў жалезных пальчатках.

Паветра захавала дым іх паходняў,
Зьвіняць за плячыма падковы іх коней.
На скрыжаваньні культуры й Захаду
З дзікунствам Усходу – чаго ўва мне болей?

Рэфрэн:

Усё, што мяне ў гэтым сьвеце трымае,
Усё, што кахаю, чым ганаруся,
Дзеля чаго і жыву, і трываю –
Гэта ўсё ты…

На дне азёраў, вершалінах соснаў,
Зямлі занядбаных вясковых пагостаў,
У падмурках цьвярдыняў, у сьпевах дзівосных,
Усьмешках дзіцячых і ў сьлёзах дарослых.

І ў колерах сьцягу кроў маіх продкаў
Ды чысьціня некранутых абшараў.
Сьвятло іх вачэй, скіраваных да нас,
І цэгла муроў назаўжды будаваных.

Я крочу паволі пыльным шляхам,
Каменных крыжоў імшыстыя цені.
Мрояцца вобразы старое шляхты
Праз гады, праз стагодьдзі, праз пакаленьні.

Я чуў у начы, як стогнуць сосны,
Я бачыў "Пагоню" над брамай Вавэля.
Я дыхаю адным паветрам з Караткевічам,
Ува мне бяжыць кроў Вітаўта зь Ягайлам.

Garadzkija еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1