у роспачы ламаю крылы
нашто анёлу іх расціць
калі да д’ябла ці магілы
і так магчыма дапаўзці
ты апрытомнееш ад ранаў
прымройся ў шэрым сне, малю
мы будзьма, як надыдзе ранак
крыламі біцца аб зямлю
мацнею пад лязом сякеры
я не для вас, паны, о не:
не мне ў такіх як вы паверыць,
не вам паверыць у мяне
сплываючы крывёй нябёснай,
спяваючы санет чужы,
каб у вачах блакітных слёзна
схавáць чырвоныя дажджы
шчаслiвыя шчасця нiкому не зробяць
ты дзе мая каханая, дзе
пачуццi свае размяняю на дробязь
каб кiдацца iмi ў людзей
знайдзi мяне сярод забытых рэчаў
зляпi мяне з няшчасцяў i пустэчы
i я прыйду, i сцiхне ўсё наўкола
i я прыйду, i зноў замкнецца кола
мацнею пад лязом сякеры
я не для вас, паны, о не:
не мне ў такіх як вы паверыць,
не вам паверыць у мяне
не знае ваша літасць меры.
ў жыцці, як у чароўным сне,
не мне ў такіх як вы паверыць,
не вам паверыць у мяне
Glofira еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2