Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Gods Tower - Людзі на балоце ("People in the Swamp" па-беларуску) | Текст песни

У тым самотным краі,
Дзе змоўкне вецер, дзе не пройдзе шлях,
Дзе дрэвы паміраюць, -
Няма надзеі з воляю ў вачах.
Паміж пустэльняў – багна,
Дзе кожны цягне свой уласны горб,
Сапраўдны край маўчаньня –
Балота і насельніцтва яго…
Між дрэў пахілых, мокрых
Надзеі з воляй не здабыў ніхто.
Жыццё, нібы акторка,
Што ў зале гіне, змрочнай і пустой.
Карчамі ў плыні соннай
Сабе плывуць бязвольна проста ўніз,
За дах, за хлеб надзённы –
Што ж трэба тым, хто вырас у хлусні?
Між дзвюх пустэльняў – багна,
І ўласны горб тут цягне кожны з нас
Як стаць на штосьці вартым,
Калі ідзеш па купінах увесь час?
У вечным недаверы:
Сусед пільнуе, каб забраць твой дом,
Пад сонцам здрады шэрым
Глынае багна нас усіх жыўцом…
Сапраўдны край маўчаньня –
Балотны край з насельніцтвам сваім.
Адмовіўшы змаганьне,
Ці ж ты, як корч, не стаў зусім глухім?
Казаць далей не варта.
За “дабрабыт” прадаў свой дух дарма.
І час прамовіць праўду:
Жывы тапелец, шанцаў больш няма.

Gods Tower еще тексты


Другие названия этого текста
  • Gods Tower - Людзі на балоце("People in the Swamp" по-беларусски) (1)
  • Gods Tower - Людзі на балоце (0)
  • Gods Tower - Людзі на балоце ("People in the Swamp" па-беларуску) (0)
Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1