Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Guda - Даўней жылі людзі | Текст песни

Даўней жылі людзе, даўней жылі людзе
Ня вералі Богу
Ня вералі Богу, ня вералі Богу
А вералі Цмоку
Аддавалі Цмоку, аддавалі Цмоку
Ў дзень па чалавеку
Ў дзень па чалавеку,ў дзень па чалавеку
Па малым рабёнку
Вось прыйшла чародка, вось прыйшла чародка
Да нашага Цара
А ў нашага Цара, а ў нашага Цара
Няма каго даці
Адна была цурка, адна была цурка
Да й та маладзенька
Прыбірайся цурка, прыбірайся цурка
Ў атласы- паясы
Ў атласы-паясы, ў атласы-паясы
Цмоку на з'ядання
Вось прывезьлі цурку, вось прывезьлі цурку
Да сіняга мора
А на сіням моры, а на сіням моры
Буйны волны плешчуцца
Буйны волны плешчуцца, буйны волны плешчуцца
А Цмок выплываець
А ў Яго з вуш'я, а ў Яго з вуш'я
Сівы дым уецца
А ў яго з воч'я
Йіскры сыплюцца
А ў Яго з роту, а ў Яго з роту
Полымя шугаець
Ходзіць цурка па беражку, ходзіць цурка па беражку
Белы ручкі ломіць
Белы ручкі ломіць, белы ручкі ломіць
Дробны сьлёзкі роніць
А скуль ўзяўся Юр'я, а скуль узяўся Юр'я
Сьвятое Ягор'е
Канём намагаець, канём намагаець
Кап'ём працінаець
Ня геднага Цмока, ня геднага Цмока
Са сьвету зжываець
А йідзі ж ты дзеўка, а йідзі ж ты дзеўка
Да свайго йца-маці
А скажы ж ты дзеўка, а скажы ж ты дзеўка
Дый усяму сьвету
Хай ня вераць Цмоку , хай ня вераць Цмоку
Няхай вераць Богу

Guda еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3