Ой, ў ляску, ў ляску, на жоўтым пяску Святы вечар, на жоўтым пяску Пчолачкі гудуць, хатку будуюць. Да й збудавалі з трыма й вокнамі: Ў первае вакно зорачка свеціць, Ў другое вакно Месяц узойдзе, Ў трэцяе вакно Сонейка грэе. Зорачка ўзойдзе — светленька будзе, Месяц узойдзе — відненька будзе, Сонейка ўзойдзе — цёпленька будзе.