Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

HAINA - Дыхаць | Текст песни

Самі сябе малявалі,
Самі сваімі рукамі,
Сусьвет падаваўся такім безнадзейна складаным —
Свой сьціплы сюжэт з табой малявалі.

Дыхаць сьвежым зімовым паветрам,
Мароз, але не замерзьнем — перажылі і горшыя дні.
Дыхаць — нічога сабе не пакінуць,
Згубіцца без барацьбы:
А што, калі мы ў цэлым сьвеце адны.

Дыхаць — нібыта ні ўчора ні заўтра,
Дыхаць без раўнавагі: ва ўпартых баях па кароткіх глытках.
Дыхаць — і выгляд рабіць, быццам дымам прыемна дні напаўняць:
А што калі так, а што калі так.

На высокім даху прашаптаў ёй ціха:
Я цябе ніколі, ніколі не пакіну,
Крочым асьцярожна, проста не глядзім уніз.
На высокім даху прашаптаў ёй ціха:
Я цябе ніколі, ніколі не пакіну,
Размаўляй цішэй — нас пачуюць усе.

Дыхаць — кволымі пальцамі крэйдай маляваць на паверхах,
Як ёсьць ад пачатку і да канца,
Дыхаць, тым што даўно не належыць,
Сярод бліскавіц — цішыня: бо я гэта ты, а ты гэта я.

Буду маліцца бясконца, буду маліцца штодзень,
Каб не сказаць, сустрэўшы цябе:
Ой, якія людзі, узгадаем нашы цуды: перарывай, давай, перарывай, давай!
Буду маліцца бясконца, буду маліцца штодзень,
Каб не сказаць, сустрэўшы цябе:
Ой, якія фарбы, іх пазнаем без падказак:
Перарывай, давай, перарывай, давай…

Напэўна мары таксама ўмеюць забіваць:
Рабіць з нас зомбі пасьля кожнай няўдалай спробы да іх дацягнуцца.
Не, пра тыя малюнкі ніколі ня варта шкадаваць, мы насамрэч такія:
Балюча — тужлівыя, кахаем — шчасьлівыя, губляем — чульлівая, знаходзім — добразычлівыя.

Паветра не павінна падпарадкоўвацца — яно само па сабе, яно проста ёсьць,
Мы з табой таксама самі па сабе, прымаем сур’ёзныя рашэньні.
Хачу прапанаваць адно несур’ёзнае, нібыта выключэньне з правілаў,
Але пра гэта пазьней, а пакуль… Мой адрас не зьмяніўся, я цябе вельмі чакаю!

HAINA еще тексты


Видео
    Нет видео
    -
    Оценка текста
    Статистика страницы на pesni.guru ▼
    Просмотров сегодня: 1