Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

HAINA - Ціхі акіян | Текст песни

Стой, пачакай, не бяжы: нам памарыць ёсьць аб чым,
Ёсьць куды паляцець, дзе схавацца ад людзей.
Палічы, палічы, палічы да дзесяці,
Уяві, уяві, уяві, што ты прамень:

Асьвятляй, сагравай, час ад часу асьляпляй.
Добры дзень, капітан, хлопчык верыць толькі вам!
Ветразь тут, ветразь там — што захочаш выбірай:
Проста быць, засынаць, ні пра што не размаўляць.

Пр.:
Дома пакідай страчаныя дні —
Іх ніколі не знайсьці.
Ціхі акіян, Ціхі акіян,
Ціхі акіян — плыві!

Час прымусіў разлюбіць, прымусіў разлюбіць межы вуліц,
Тых, дзе месца не для ўсіх, дзе вораг — гэта ты: пашанцуе.
Што, калі ўсіх забіць, калі ўсіх забіць — стане сумна
Жыць, затое не баліць, нічога не баліць, не турбуе.

Праз ураган, землятрус, праз пустыню і тайфун,
Кантынэнт нумар два — ілюзорная зямля.
Можа быць, можа быць, шлях ня мусіў быць такім,
Але дзень, будзе дзень, падарункі прынясе.

Пр.:
Дома пакідай страчаныя дні —
Іх ніколі не знайсьці.
Ціхі акіян, Ціхі акіян,
Ціхі акіян — плыві!

Законы і парадкі - прасцей каб кіравацца, каб не шукаць дарэмна, каб не блукаць.
А што, калі патрэбна? Калі патрэбна моцна - парушай!
Паперы аркуш белы і мноства дзіўных пунктаў, у паслядоўным спісе бліжэйшых спраў.
Але табе патрэбна, табе патрэбна моцна! Парушай!


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-