Ты пасімахаешся раптам, Бо звонку цяплее. Свет захлынаецца ў нафце, Як бульба ў алеі. Сны на прыпынку чакаюць Палярнае ночы. Плаваюць у снезе трамваі ― Рэяк не хочуць. Зранку ты любіш гарбату У зялёным трамваі. Зранку я зноў вінаваты, Што ноч уцякае. І на запясці нібыта Сон робіцца вадкім. Танчыць на тле дрэварыту Чарнільнай асадкай.
Ты занатуеш спакой ― на пушцы з-пад сушы. Выкладзеш з рысінак мішку: круглыя вушы.
Ай-ёў! Бег па канатах! Добры занятак для пары вар’ятаў. Ай-ёў! Піце кальвадас! Хто дачакаўся ― усім будзе радасць.
У тваёй краіне акіяны разлучылі. За вулканамі сівыя гейзеры сачылі. У сезон дажджоў марозіць Да +18. Малпачкі на дрэвы Часта лезуць абдымацца. Я не разумею па-гішпанску Ані слова. Акрамя te qiero, amogo I hola. Пасміхаешся, Ласкава ў вочы пазіраеш. Калі будзе сумна ― На маім баку згуляеш.
Ты занатуеш спакой ― на пушцы з-пад сушы. Выкладзеш з рысінак мішку: круглыя вушы.
Ай-ёў! Бег па канатах! Добры занятак для пары вар’ятаў. Ай-ёў! Піце кальвадас! Хто дачакаўся ― усім будзе радасць.