Зоркі водзяць карагод,
Так прыгожа і няспешна.
Добра ведаем чаго пажадаем у гэту ноч
Мы самім сабе канешне.
Спіць метро, спяць дамы,
Спіць ліцэй і бібліятэка.
Ды сядзім пад коўдрай мы
І чытаем Умбэрта Эка.
Горад дыхае ў акно,
Вечар вабіць прамэнадам.
Неспазнанае яно
Спакушае нас віном і гарачым шакалядам.
Спіць метро, спяць дамы,
Спіць ліцэй і бібліятэка.
Ды сядзім пад коўдрай мы
І чытаем Умбэрта Эка.
За маім акном блішчыць
Ноч агенчыкам святочным.
Засынаюць дзве душы,
Іх да ранку варушыць мы, напэўна, не захочам.
Спіць метро, спяць дамы,
Спіць ліцэй і бібліятэка.
Ды сядзім пад коўдрай мы
І чытаем Умбэрта Эка.
Спіць метро, спяць дамы,
Спіць ліцэй і бібліятэка.
Ды сядзім пад коўдрай мы
І чытаем Умбэрта Эка.
Пара-парам, для цябе калыханка, мая каханая.
Для цябе калыханку заканчваю я.
HandMade еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 4