Выцiрае даланёю з твару сьлёзкi хворы хлопчык Не шкада сваей хваробы, толькi жалка перапёлку Невылечна хворы хлопчык плача па птушынай долi Дзе цякуць сьвятыя сьлёзкi, узыходзiць цуда-кветка Водар горкi i салодкi, як душы самотнай песьня. Дзе цякуць сьвятыя сьлёзкi, там няма хлусьнi салодкай, Радасьць з горам побач ходзiць, не журыся любы хлопчык. Ацалее перапёлка, будзе пёркi грэць на сонцы!