у палоне сумнай песьнi, пра малую перепёлку выцiрае даланёю з твару сьлёзкi хворы хлопчык не шкада сваей хваробы, толькi жалка перапёлку невылечна хворы хлопчык плача па птушынай долi дзе цякуць сьвятыя сьлёзкi, узыходзiць цуда-кветка водар горкi i салодкi, як душы самотнай песьня. дзе цякуць сьвятыя сьлёзкi, там няма хлусьнi салодкай, радасьць з горам побач ходзiць, не журыся любы хлопчык. ацалее перапёлка, будзе пёркi грэць на сонцы!