Я мела на прымеце сямёра жаніхоў Але дарожны вецер мяне раней знайшоў Ён падарыў мне робу і торбу праз плячо Чакай, мой любы вецер, я зараз, я ўжо А як была прыгожай, то мела і грахі Бо кожнаму з дарогі выносіла ключы Мы ў травах балявалі, мы падалі ў віры Вось я немаладая, а вецер малады