Мурашы на плячах і на шыі, Валасы ў высокай траве Паміж рэбраў руплівая фінка, Назаўжды ты пакінуў мяне Пасьвіць вецер у небе аблокі, Напаўняе зямлю цішыня, На траву выплывае паволі Змайго боку чырвоны ручай
Фінка, фінка для дзяўчынкі! Фінка!
Ды ня хочацца крыкам трывожыць, Лепей вочы заплюшчыць і спаць. Пазяхае чырвонае сонца І гусьцее чырвоны ручай Не крыўдую на гострую фінку, Не крыўдую на рэўнасьць тваю. Мы ўдвух нарабілі памылак, Дык і ты на мяне не крыўдуй.