Ты пакліч мяне. Пазаві. Там заблудзімся ў гнеўных травах Пачынаецца ўсё з любві: Нават самая простая-простая ява. Нібы ў дзіўным сьне ты пакліч мяне. Я іду да цябе. Ты тады душой не крыві На дарозе жыцьця шырокай. Пачынаецца ўсё з любві: Першы посьпех і самыя першыя крокі. Нібы ў дзіўным сьне ты пакліч мяне. Я адчуваю, адчуваю цябе.
Ты пакліч мяне. Пазаві. Пачынаецца ўсё з любві. Сто дарог за маімі плячыма. Пачынаецца ўсё з любві. А іначай жыць немагчыма. Ты пакліч мяне. Пазаві.
Прыручаюцца салаўі і зьмяняюцца краявіды, Пачынаецца ўсё з любві, Нават ненавісьць і нават агіда. Нібы ў дзіўным сьне ты пакліч мяне. Я кахаю, я кахаю цябе.
Ты пакліч мяне. Пазаві. Пачынаецца ўсё з любві. Сто дарог за маімі плячыма. Пачынаецца ўсё з любві. А іначай жыць немагчыма. Ты пакліч мяне. Пазаві.