Некалі ў свеце расла прыгажуня,
Квітнела нібыта дзяўчына-красуня.
А зараз стаіць, нахіліўшы галіны,
Сумная постаць тонкай каліны.
Бо не чутна гука ніаднога
І не бачна побач анікога,
Стала раптам пуста і так ціха,
Пэўна недзе абудзілі ліха.
Прыгажуне ў чорнай хустцы, мабыць,
Засталося толькі горка плакаць,
Бо ніколі больш не чуць шэпт бора -
Навалілася знянацку гора.
Калінай чырвонай расвет абярнецца
І ягад крывавых горыч пральецца.
Час старою хусткаю слёзы сціраці,
У чорну сукенку сабе апранаці.
Вось да зямлі прыгінаецца,
З жалем да яе дакранаецца.
І адно з адным суцяшаюцца,
Бо яны ўдваіх у свеце маюцца.
Каліна застыла, панікла без волі.
І лісце з галінаў злятае паволі.
А мокрая хустка ў чырвонай крыві,
Спяшаецца выцерці слёзы зямлі.
Лечыць час раны ладна,
Толькі боль б’е больш трапна.
Памяць п’е з яе сэрца,
А яно не здаецца…
Некалі ў свеце расла прыгажуня,
Квітнела нібыта дзяўчына-красуня.
А зараз стаіць - узняўшы галіны,
Гордая постаць тонкай каліны.
Hok-key еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1