Жорсткі погляд каламутны,
Бой жадае вораг люты.
Войска княжа звар’яцела!
Знак чакае - і наперад!
Чорны, як смоль, віхраслуп лютуе,
Па сінявокай зямлі гарцуе…
У бой, сінія вочы!
Б’емся мы супраць ночы.
Хай полымя паліць,
Вам светлая памяць!
На кліч крыві войска прыйшло: «Вітаем брата!»
«Час аб’яднаць нашу моц! Бойка пачата!»
У бой, сінія вочы!
Б’емся мы супраць ночы.
Хай полымя паліць,
Вам светлая памяць!
Сіняя вада стала чырвонаю і беспакойнаю.
Стромкія берагі ўніз апусціліся і ледзьве дыхаюць.
Гэй, ліцьвіны! Бог нам раіць!
У бой, сінія вочы!
Б’емся мы супраць ночы.
Хай полымя паліць,
Вам светлая памяць!
Волат, што паў назаўжды – спачывай з мірам,
Дзякуй, што наша зямля не стала вірам!
Слаўся Айчына вольная, светлая,
Мужнасць сыноў зямлі, шчыра адданая!
Памятай наш народ вернасць братэрскую,
Веліч і гонар твой, еднасць спрадвечную!
Hok-key еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1