Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Hok-key - Paparać-kvietka | Текст песни

Дымка над вадою густа расцілаецца,
Луннае святло мякка разліваецца,
Ветра вольнага подых адчуваецца,
Растварыцца ў ночы хочацца.

Каляровы свет з вачэй хаваецца,
Крокі ў цішыні рэхам адбіваюцца,
Гукі дзіўныя вакол даносяцца,
I на волю сэрца просiцца.

Стогны, енк i свіст раптам прарываюцца.
Жах, разгубленасць у душу прабiраюцца.
Цвіль, смурод i пах прытхлы распаўзаецца.
Не збяжыш i не схаваешся.

Дзiкiм гулам лес цёмны садрагаецца,
А сабакi дзесь брэхам залiваюцца.
Побач шоргат блiзка пракрадаецца,
Але крочыш зноў, змагаешся…

Наша Зямля, поўніцца цудам яна,
Таямнічая, нібыта, урыўкі сна.
І ў гэтым сне кветку спрабуй адшукаць -
Шчасце назаўжды магчыма атрымаць.

Шум i стук, люты вой,
Крочыць хтось за табой.
Трэск галiн, мiтусня.
Вось i зноў цiшыня…

Месяц святло цiха разлівае,
Дымку над вадою нiзка расцiлае.

У паўночны час тайна адкрываецца,
Цьмянае святло ярка разгараецца,
Наваколле ў мару апранаецца,
Час адказаў набліжаецца…

Наша Зямля, поўніцца цудам яна,
Таямнічая, нібыта, урыўкі сна.
І ў гэтым сне кветку спрабуй адшукаць -
Шчасце назаўжды магчыма атрымаць.

Hok-key еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2