Звязаныя рукi, згамтаны пот. Зламаны посах ды сцёртыя ногi. Камень на шыi ды сонцаварот. Збiты каленi, абiты парогi.
Кiдай каменне са сваёй шыi, Уздымiся на ногi ды выпрастайся. Мы не з тых, хто можа не верыць, Сонца ўзыходзiць – вось з iм i вiтайся.
Ноч на зыходзе, пачатак свiтанку. Цёмны вiр, туман у iмгле. Раса намачыла кашулю ў ранку, Iльецца жоўць па гэтай вясне.
Кiдай каменне са сваёй шыi, Уздымiся на ногi ды выпрастайся. Мы не з тых, хто можа не верыць, Сонца ўзыходзiць – вось з iм i вiтайся.
Цемра спусцiлася, мінулі гады. Мяне непакоiць пачуцце бяды. Вось яшчэ крок i вецер падуе, Маю галаву апануе пажар. Надзея ў шчасце ўжо не марнуе I да магiлы штурхае цяжар.