Сёння ўранку балiць з перапою башка. Пёс суседскi скуголiць i вые, сьвіньня! У лядоўнi пуста, брудныя анучы, шклатара ў кутах. Усе на працу iмкнуцца, панядзелак-заторы, Гул у вушах!
Мiнаюць днi, мiнаюць ночы - Няспынны бег жыцця. Ты набiраеш вышыню. Ад зьзяння зорак сьлепнуць вочы, І у стане забыцця - Згубіць так лёгка мару сваю!
У натоўпе аднолькавых шэрых людзей У кругаверцi тыповых i нудных падзей У галовах пуста, стадныя iнстынкты, наперад сыгнал На растоптаны лёс iм усiм пляваць,- а шостай фiнал
Недзе, недзе там унiзе, Дзе няма нiчога, Дзе пануе Вечны холад! У глебе, у скамянелай глебе, Нiкому не сагрэцца, там нiколi Не уздыхнуць ужо!
Азiрнуцца - пачаць па-новаму жыць I прачнуцца - дурны гэты сон адпусьціць.