Скажы прыгожая мая, Цi адчуваеш тое, што я, Я не магу пражыць Без цябе I дня, Пражыць iмгненьня. Мяне кранае хараство Красы тваёй, аблiчча твайго. Бязвольным адчуваю сябе, а сэрца пяе!
З надыходам ночы I ў фарбах дня Заўжды будзеш побач, Любая мая! Калi пануе роспач I ў радасьцях жыцця - Заўжды буду побач, Кветачка ты мая! (Мiлая мая!, Котачка мая!)
Гарэзы вочкi зiхацяць, I шчокi чырванню гараць. Дзiвоснай кветкi Палявой не схаваць, Не стрымаць красаваньня! Калi ты у смутку цi журбе - Дазволь мне прытулiць цябе. Я буду першым Абаронцам спакою твайго!
Недзе ў гэтым сьвеце раптам зазьзя зорка новая, Цяплом яе прамянёў пяшчотных насычаюся. У абдымках лёгкіх сонейка гатовы адбываць жыццё, Аддам, калі папросіш толькі, апошняе дыханне сваё!