Дзякую Будзь асцярожная ў свеце імклівым, Дзе мы нарадзіліся, толькі не сталі шчаслівымі. Разам з нашымі ночамі Можа ўсё гэта адчуем аднойчы мы. Будзь асцярожны ў свеце імклівым, Дзе мы цалаваліся ў летнія ліўні, Як ты за фіранкай і музыка Гершвіна, Толькі ўсё гэта ўрэшце завершана…
Я цябе адпускаю: ну што, ляці. Ці сустрэнемся ў жыцці?
Я за ўсё, я за ўсё табе дзякую, Хоць было паміж намі ўсякае. І не важна, хто побач з табой і са мной, Ты была і цяпер засталася маёй. Я за ўсё, я за ўсё табе дзякую.
Як атрымалася: звадкамі, сцэнамі, Што перасталі мы быць адным цэлым І прыглядаліся болей да іншых, Потым прызнацца каб: ведаеш, выйшла так. Будзь асцярожная ў свеце імклівым, Дзе мы застанемся кароткай хвілінаю. Нашымі песнямі, нашымі танцамі Зможам адзін для аднога зсатацца мы.
Я цябе адпускаю: ну што, ляці. Ці сустрэнемся ў жыцці?
Я за ўсё, я за ўсё табе дзякую, Хоць было паміж намі ўсякае. І не важна, хто побач з табой і са мной, Я была і заўжды застаюсь тваёй. Я за ўсё, я за ўсё табе дзякую. І не важна, хто побач з табой і са мной, Ты была. Я была і застанусь тваёй, Я за ўсё, я за ўсё табе дзякую. Я за ўсё, я за ўсё табе дзякую. Я за ўсё, я за ўсё табе дзякую.