Repeat Ты як звычайна ўсё на месца ставіш І неба робіцца ніжэй за столь. Ды западае нешта з верхніх клавіш, Можа ля ці соль. Ты ані ў чым не прызнаеш паловы, Ды я і сам па частках не хачу. І што было тады у нашых словах, Я аб тым маўчу.
Задыхайся ад успамінаў, Затрымайся, хаця б на хвіліну, Нашу песню пастаў на Repeat. Як скрыншоты, два цені у ванне Ад самоты знайшлі ратаванне. Нашы ночы пастаў на Repeat.
Куды мяне мой дзіўны лёс закіне, Як захачу ад усяго ўцячы, А мы з табой застанемся такімі, Як тады ўначы. Як сонца лёд – ты маё сэрца плавіш І там, дзе ты, заўжды мая зямля. Ды западае нешта з верхніх клавіш – Можа соль ці ля?