Муз і сл Мікіта Найдзёнаў
Я цябе нібыта не люблю
і усё чамусьці не забуду.
Можа я жнайшоў сваю зямлю,
ды пакуль што на тваёй пабуду.
Мы такія розныя з табой.
І дваім ісці не выпадала.
Добра, калі нехта пад рукой,
ды шкада не той, каго чакала.
Пераглядзі кіно, гэта было даўно.
Можа і не для нас мы прыпынялі джаз.
Потым да нематы перачытай лісты,
перачытай.
Бегла ад надзённай мітусні,
выдумляла лекі ад самоты.
Можа я ўсё сабе прысніў,
толькі не паспеў прыдумаць, хто ты.
Пераглядзі кіно, гэта было даўно.
Можа і не для нас мы прыпынялі джаз.
Потым да нематы перачытай лісты,
перачытай.
Што бы ні казала, ўсё сцярплю:
я ў тваіх руках як лялька вуду.
Я цябе нібыта не люблю
ды ўсё чамусці не забуду.
HURMA еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1