Люк, я твой тата. А дзе ён, мой тата? Я, у якога заўжды з краю хата. Быў гадаванцам матулі з бабуляй. Тое, што мелі, у тое абулі. Тое, што мелі, з таго і кармілі. Не, я не скарджуся, ты не падумай. Дайце мне іншае - дык не пайду. Толькі цябе так і не замянілі.
Не замянілі.
Быў ні сваім ні чужым - анічыйным. Уноч сыходзіў да іншай жанчыны, потым праз тыдзень вяртаўся дадому, што там з табою было - невядома. Люк, я твой тата. А дзе ён, мой тата? Знік ды зляцеў у невядомыя штаты. У невядомыя штаты.
Хто навучыў мяне ўсяму? Усяму. Пэўна, не ты, скажы, чаму? Чаму?
Сам навучыўся, як трэба галіцца, у мамы пытаўся, дзе б не памыліцца, а мне ж патрэбна было так нямнога: толькі бацькоўскага слова якога. Люк, я твой тата. А дзе ён, мой тата? У спадчыну мне перайшла твая хата, дзе я не жыў аніводнае ночы. Я ўжо не помню амаль твае вочы.
Хто навучыў мяне ўсяму? Усяму. Пэўна, не ты, скажы, чаму? Чаму?
Хто навучыў мяне ўсяму? Усяму. Пэўна, не ты, скажы, чаму? Чаму?