Ты цэлы свет, але для іншых. Твой дым цыгарэт цяпер стаў лішнім. самымі першымі лёгкімі крокамі крочым адзін за адным. Як хутка ад блізкіх мы сталі далёкімі Мерыць пустое з пустым.
Былі нашы дні поўнымі, поўнымі. Што цяпер ад іх помнім мы, помнім мы? Кола нашых мар коціцца. Аб чым маркоціцца?
Я знаю даўно твае сакрэты. Як у танным кіно усе сюжэты. Словамі першымі, самымі простымі выкажы, што на душы. Як хутка з табою мы сталі дарослымі ў гэтай начное цішы...
Былі нашы дні поўнымі, поўнымі. Што цяпер ад іх помнім мы, помнім мы? Кола нашых мар коціцца. Аб чым маркоціцца?