Муз і сл Мікіта Найдзёнаў Полі, я на выдатна вучыўся ў школе, Але з табой нясмелы вучань, мой кожны крок такі нязручны. Полі, што ты знайшла у алкаголі? Калі з табою пастаянна я не цвярозы і не п’яны.
Мне б дацягнуцца да цябе, калі зімовым снегам белым замяло сляды, а ты…
Полі, мне сталі нізкія ўсе столі. І так усё бліжэй да неба, а мне ж самому і не трэба. Полі, мне не знайсці такой ніколі, а я і не шукаў такую, калі зімую і сумую.
Мне б дацягнуцца да цябе, калі зімовым снегам белым замяло сляды, а ты…