Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

HURMA - У цiшынi (REPEAT 2015) | Текст песни

Муз. і сл. Мікіта Найдзёнаў

Мне не перамагчы у гэтай цішыні,
калі між намі ані слова, калі між намі ані слова.
Пра што з табой маўчым, ды як мінаюць дні,
давай напішам усё нанова, давай напішам усё нанова.

Паверта удыхай, няхай застынуць рухі,
я без цябе памру са скрухі, без цябе памру са скрухі.
Усё ляціць няхай, не думай пра адно ты
без мяне ніводнай ноты, без мяне ніводнай ноты.

Дай мне руку, як бы нам не згубіцца ў натоўпе.

У цішыні прыгожых дрэў
я свой самотны цень сустрэў.
Мы будзем вечна на агні
у цішыні, у цішыні.

Куды цябе нясе звычайная трывога,
у нас з табой адна дарога, у нас з табой адна дарога.
Давай не як усе – прыдумаем хоць нешта,
а потым знішчым усё дарэшты, як выпадзе арол ці рэшка.

Дай мне руку, як бы нам не згубіцца ў натоўпе.

У цішыні прыгожых дрэў
я свой самотны цень сустрэў.
Мы будзем вечна на агні
у цішыні, у цішыні.

У цішыні прыгожых дрэў
я свой самотны цень сустрэў.
Мы будзем вечна на агні
у цішыні, у цішыні.

У цішыні прыгожых дрэў
свет незаўважна пастарэў.
Я не паверу, не мані
у цішыні, у цішыні.


HURMA еще тексты


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-