Пакідай каму хочаш танны свой эпатаж – я не веру яму. Твае вусны і вочы і ўвесь макіяж – ці патрэбны каму? Ніхто не трымае свае абяцанні, і што тут яшчэ цямніць? Калі ў нас з табою падман на падмане, то сэнсу далей маніць?
Колькі можна сябе цешыць, што я быў ў цябе не першы? Кінь свой выгля пераможны і падумай, хто апошні.
Прадавай каму хочаш сваю маладосць – я тут больш ні пры чым. Твае чорныя ночы сп’янелі наскрозь, так што лепш памаўчы. Аплата занадта ў цябе дарагая, ды нехта ж гатовы плаціць. А нешта знутры у табе дагарае і прэч ад цябе ляціць
Колькі можна сябе цешыць, што я быў ў цябе не першы? Кінь свой выгля пераможны і падумай, хто апошні.