Агнцы божыя сталі тупымі баранамі. Пастыр наш – мент, пракурор, бюракрат... Нашы душы пакрыты глыбокімі ранамі, Існавання ў штодзеннай апатыі... Таго, што вушы не чуюць, Таго што не бачаць вочы, Аб тым ніколі не скажам І не падумаем нават. Апатыя – смерць, Маўклівая смерць, Самотная смерць. Лянота – смерць, Бяздейная смерць. Апатыя – смерць! Калі прыйшлі па суседзей, Я не парушыў цішыню. Хто цяпер будзе крычаць, Калі прыйдуць па мяне? Хто цяпер будзе крычаць...
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3