Там,дзе наш розум бяду сустракае, Дзе кожная думка iмкнецца жыць жыццём сваiм, Дзе просты,звычайны сьвет зноу загiнае Жыве чалавечая злосць – смутак у ёй адзiн.
Здаецца,што гэта зноу толькi хвiлiна, Падчас якой нельга нiчога з сабой зрабiць. Але ж помсты моц душу так разбурае, Што ворага можа свайго чалавек забiць.
Гэта звычайны сьвет. Ведаеш ты,дзе вораг Сочыць за табой i марыць пакрыудзiць зноу i зноу. Зараз ты чакаеш яго, Як бы доуга не было. Не жартуй са мной: Хутка прыйдзе смерць – за табой!
Вораг,здаецца,нiчога не бачыць, Салодка жыве i iмкнецца лепш за iншых жыць. Толькi са злосцю ён успамiнае Цябе i усё тое,што здолеу табе зрабiць.
Усё гэта у сьвеце бывае усюды, Працягваюць людзi з той крыудай у сэрцы жыць, А крыуда сама па сябе не знiкае, I цяжка яе чалавеку зусiм забыць.