Людзі, калі яны любяць, Кідаюць доўгія позіркі. Глядзі. Робяць глыбокія ўздыхі, І як зьвяры калі пакахаюць. Наліваюць у вочы муць, робячы цуглі Зь пены сонца. Калі пакахаюць, Прымружваюць свае ночы павекамі з глебы, Каб стаць багамі.
Я зыркая зорка, Я згубіла вас. Гора мараку, што ў буру не зьменіць галса, Маё сьвятло пагасла. Ён разабьецца, На скалы яго кідаюць хвалі. Гора і вам – сэрца маё ня знае зьмены галса – Голас пагібелі й галас. Хвалі будуць сьмяяцца з вас, Як вы калісьці мяне асьмяялі.
Людзі, калі яны любяць, Ліпкія нераты робяць Іншых лавіць. Мераюць розныя твары, Які больш пасуе, Ня вераць, што хлусяць сабе. Баяцца нечых тагасьветных вачэй, Як сонца, калі пакахаюць. Губляюць і губяць. Шкада, што людзі Нават у каханьні ня стануць багамі.
Індіґа - Людзі || Indiga - Ludzi Людзі, калі яны любяць, Кідаюць доўгія позіркі. Глядзі. Яны робяць глыбокія ўздыхі, Як зьвяры. Калі пакахаюць. Наліваюць у вочы муць, ...
Тры сонцы - INDIGA Тры сонцы - INDIGA. Официальный канал UDF.BY ... Indiga/Смежный -- Запрет by Игорь Леоненко 2,011 views ...
Руся, Индига Індіґа - Людзі || Indiga - Ludzi - Duration: 3:41. by bmwabmwa 2,195 views. 3:41. Дети "Индиго ...