У маёй галаве дзіўныя танцы, Белыя фарбы, люстраныя водары. У бамбукавай спальні сандалавы хлопчык Танчыць на кончыках маіх. У маім пакоі дзіўныя сьцены, Гнуткія фарбы, дрыготкія водары. Танчаць кілімы і габэлены, Рухі, паветра, ЁН і я.
Нескладаныя танцы З адвечнаю назваю: Танга на краі.
Мае адчуваньні – мёртвы птах: Час і прастора, тактыльныя коды. Тактоўна мяне пакідае дах. Я – новы кумір няновай моды. У маіх ноздрах пульсуе танга.