у грыме - малпа ў навінах распавядае пра ядзерны грыб. грып, які высушыў жаночы праліў, на ртутны слупок пазірае бязвінна. манерна крывіць умею я душы - позіркам ціхім машыны пытаю: «Што - ўсё грыпуеш, „Таёта“ сівая?» - бензін пажырае й маўчыць крывадушна.
скрыўшы дзвярыма сваю галізну
лялька без сораму палае здароўем, і я пластык грудзей напаўняю любоўю - каханню стагоддзі вучыла нас маці: тыран быў таксама калісьці дзіцём.
БОГ ВЫЙШАЎ З ЦЕНЮ - НА КАЛЕНІ
мозг пазыч мне: мы страты лічым на палігонах у горадзе светлым, лежачы нагамі у бок святла - так паміраю я маляўніча.
БОГ ВЫЙШАЎ З ЦЕНЮ - НА КАЛЕНІ (добры бог выйшаў з ценю - усе палі на калені) БОГ ВЫЙШАЎ З ЦЕНЮ - НА КАЛЕНІ
я памятаю: у той час (у той час) людзі лячылі інсульты хлёркай, у саркафагах потым ад раку (ад раку) ратавалісь вільготнай уборкай