Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

IQ 48 - Карыда | Текст песни

Яго клікалі Тоні, яе Хуаніта.
Ён звычайны хлапец, яна дачка бандыта.
Сустракаліся ўпотай ад таты, ад маці,
Адзін без аднаго не маглі існаваці.
Бацьку Хуаніты паведалі пра Тоні,
Дзе сустракаюцца, што і як робяць.
Злодзей раззлаваўся, сьціснуў кулакі:
“Прывядзіце мне гэтага мачо, дурні!”.
Схапілі хлапца, прывялі да мафіёзі.
“Кажуць людзі, дачку маю ялозіш”?
Як Тоні не казаў, што ён яе кахае,
Як не імкнуўся — бандыта не кранае.
“Не хадзі пад вокнамі, ты не для яе.
Бяз грошаў няма чаго рабіць табе.
Калі б ты быў тарэадорам — справа другая,
А цяпер адпачні, пакуль здароўе дазваляе”.

Але наш Тоні кахаў Хуаніту,
Жыцьця свайго ня бачыў без сеньёрыты.
Грошы — дык грошы, з-пад зямлі дастане,
А калі трэба — тарэадорам стане.
Ай карыда, ай крывавае шоу!
Ня ведаў хлапец, што ён знайшоў.
Але каханьне да Хуаніты сьціснула сэрца.
Пакуль яшчэ кахае, а значыць, і б’ецца.
І вось яна нядзеля, людзей сабралося,
Можна перадумаць, але не давялося.
Бык на пляцоўцы, у руцэ трапка,
Калоціцца сэрца, зьвер бяжыць шпарка.
Удар рогамі ў сьпіну, удар у бок,
Тоні падкасіла, наш Тоні палёг.
На жаль, да шчасьця зачынены дзверцы,
Апошнія такты выгруквае сэрца.

Карыда! Загубленыя сэрцы!
Карыда! Да шчасьця зачыненыя дзверцы!
Карыда! Нікога не шкадавала.
Ён так кахаў і яна так кахала.

Не вытрымала Хуаніта жудаснага болю
Яна не заслугоўвае гэткае долі.
Нож у руцэ, палосы на запястках,
Лепей ня жыць, калі ня жыць у шчасьці.
Плачуць малыя, плачуць старыя,
Па вуліцах нясуць целы нежывыя.
На жаль, пажылі яны зусім мала.
Ён так кахаў і яна так кахала!

IQ 48 еще тексты


Видео
  • IQ 48 Karyda IQ 48 Karyda
    IQ 48 Karyda. Siarhiej Pieliasa .... Play next; Play now. IQ - Promises (As The Years Go By ...
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1