Яго клікалі Тоні, Яе - Хуаніта. Ён звычайны хлапец, яна - дачка бандыта, Сустракаліся ўпотай ад таты, ад маці, Адзін без аднаго не маглі існаваці.
Бацьку Хуаніты паведалі пра Тоні, Дзе сустракаюцца, што і як робяць. Злодзей раззлаваўся, сьціснуў кулакі: - Прывядзіце мне гэтага мачо, дурні!
Схапілі хлапца, прывялі да мафіёзі, - Кажуць людзі, дачку маю елозіш?! Як Тоні не казаў, што ён яе кахае, як не імкнуўся - бандытаў не кранае: - Не хадзі пад вокнамі! Ты не для яе! Бяз грошай няма чаго рабіць табе, Калі б ты быў тарэадорам - справа другая, А цяпер адпачні пакуль здароўе дазваляе!
Але наш Тоні кахаў Хуаніту, жыцьця свайго ня бачыў без сеньёрыты. Грошы, дык грошы - із пад зямлі дастане, а калі трэба тарэадорам стане.
Ай карыда, ай крывавае шоў, Ня ведаў хлапец, што ён знайшоў, Але каханьне да Хуаніты сьціснула сэрца, Пакуль яшчэ кахае, а значыць і бьецца!
І вось яна - Нядзеля, людзей сабралося, І можна перадумаць, але не давялося. Бык на пляцоўцы, у руцэ трапка, Калоціцца сэрца, зьвер бяжыць шпарка. Удар рогамі ў сьпіну, удар у бок, Тоні падкасіла, наш Тоні палёг. Нажаль да шчасьця зачынены дзьверцы, Апошнія такты выгруквае сэрца.
Прыпеў: Карыда - загубленае сэрца, Карыда - да шчасьця зачынены дзьверцы Карыда - нікога не шкадавала, Ён так кахаў і яна так кахала.
Не вытрымала Хуаніта жудаснага болю, Яна не заслугоўвае гэткае долі, Нож у руцэ, палося на запясьці, Лепей не жыць, калі не жыць у шчасьці. Плачуць малыя, плачуць старыя - Па вуліцах нясуць целы не жывыя. Нажаль пажылі яны зусім мала. Ён так кахаў і яна так кахала.
Прыпеў: Карыда - загубленае сэрца, Карыда - да шчасьця зачынены дзьверцы Карыда - нікога не шкадавала, Ён так кахаў і яна так кахала.