Гэй, наперад, покі сэрца
Б'ецца, рвецца на прастор,
Годзе млеці ў паняверцы;
Гэй, да сонца! гэй, да зор!
Хай бацькі стагналі ўчора,
Йшлі на той сьвет без пары;
Сёньня ў нашай моцы гора,
Мы – жыцьця гаспадары!
Думка ў думку, дружна, сьмела
Усе наперад грамадой!
Кожны ведай сваё дзела,
Знай, за праўду крэпка стой!
К новай долі шлях нам ляжа,
Як на небе Млечны Шлях,
Слова, дум ніхто не зьвяжа,
Жыць, цярпець не будзе страх!
І не стане больш пакуса
Першых-лепшых збоку браць,
Славяніна-беларуса
Вечна ў лапці абуваць.
Дык наперад, покі сэрца
Б'ецца, рвецца на прастор,
Годзе млеці ў паняверцы!
Гэй, да сонца! гэй, да зор!
Я. Купала (1911)
IQ48 еще тексты
Видео
-
S.HIL - Гэй, наперад! (2015)
Слова Янка Купала, Музыка Сергей Хилюта G Cadd9 Dsus4 Em7 1. ... Дык, наперад, покі сэрца. Cadd9 G Dsus4 G ... IQ48 ...
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1