За гэтыя суткі ўжо шосты раз Лезу ў інтэрнэт, tut.by для вас. Паштовая скрыня, статыстыка лістоў: Сёньня ад цябе ні адзін не прыйшоў. Іншых у досталь, хоць гаці гаці, Але мне патрэбны толькі адзін. А нічога няма, залазіў дарма, Тры тыдні ўжо я чакаю ліста. Я ня чуў цябе ўжо пяць тыдняў, Ня бачыў тры месяцы. Крыўдна! На мапу гляджу, лічу сотні міляў, Яны паміж намі, а мы па-за імі.
З пункту А ў далёкі пункт Б Не ляцяць самалёты і цягнік не ідзе. Цяжкая задача і падказак няма. Зноў лезу ў сетку і зноўку дарма.
Скрыгат мадэму, зноў дысканект Сувязь парвалася, скончыўся пакет. Нэрвова палю, ламаю запалкі, Зноў засядзеўся да самага ранку. Не дачакаўся. Усё, як звычайна. Болю няма, няма і адчаю. Напэўна, мне будзе хутка ўсё роўна, Не магу я чакаць колькі заўгодна. А я ўсё палю папіросу, другую. Попел па падлозе. Я сумую. Вочы баляць глядзець на манітор І ад цябе, як заўсёды, няма лістоў.
З пункту А ў далёкі пункт Б Не ляцяць самалёты і цягнік не ідзе. Цяжкая задача і падказак няма. Зноў лезу ў сетку і зноўку дарма.