Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

IQ48 - Клён | Текст песни

“Зрабілі мой клён!”

Усё было, як заўсёды. Мой сябар, генны інжэнер,
Аднойчы запрасіў мяне да сабе на эксперымент.
Я прыйшоў, і мы селі, налілі, закусілі,
Папілі, папелі і зноўку налілі.
Пасьля трэцяга флянцу нарадзілася прапанова:
“Давай зробім цябе, ну, як быццам бы новым!
Гатовы?”. Націскае піпачку ён,
І неяк выпадкова мы зрабілі мой клён.

Зрабілі мой клён! Зрабілі мой клён!
А дзе ёсьць я, а дзе ёсьць ён?

Спачатку было добра, мне спачатку спадабалася,
Бо клёнам за мяне ўся праца працавалася.
На працу хадзіў ён, я пляжыў дома.
Выдатную ідэю мне падкінуў мой знаёмы!
Вядома ж, дзе ціха — там заўжды будзе ліха.
І з клёнам пачалася у нас неразьбярыха,
Бо ён такі ж, як і я, што ўнутры — што звонку.
Хутка заўважыў, што ён сьпіць з маёй жонкай.
А з таго, натуральна, я хадзіў дужа злосны,
І было мне брыдка, а часам і млосна.
Я жонцы кажу: “Тое ж ня я, тое ж мой клён!”.
“Дык хто вас разьбярэ, дзе ёсьць ты, а дзе ён” !

Зрабілі мой клён! Зрабілі мой клён!
А дзе ёсьць я, а дзе ёсьць ён?

І тады я кажу яму: “Ідзі прэч адседа,
толькі грошы аддай, што запазычыў у суседа”.
І ведаеш? Ён пабег да майго сябра
Ды мовіў яму: “Кляніруй мяне зараз!”.
Запрацаваў канвеер, распачаў рабіць клёнаў,
Зрабіў, можа, сотню, а можа, мільёны.
Такіх, як я, што ўнутры, што звонку.
Яны жывуць у мяне і сьпяць з маёю жонкай!!!

IQ48 еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1