Робаты хочуць мяса, У ракетах няма цяпла, Сумуе без жанчынаў раса, Жыцьцё мінае без сьвятла. Цераз межы да бязьмежжа, Праз магнiтныя палі. Дайце гуманоiдам ежы, Даляцець каб да Зямлі! А ў небе зоркі сьвецяць І Марс — наш родны кут. Каханьня ты са мной хацела, А марсіяне даўно ўжо тут!
Марсіяне даўно ўжо тут! Марсіяне — гэта мы, і мы даўно ўжо тут!
Ты забылась на спадніцу, Акуляры, цяжкі кейс. Не хацелася спазьніцца На міжгаляктычны рэйс. На блакітную плянэту, На няроўную сьцяжу Прызямляюцца ракеты Разам з намі на траву. А ў небе зоркі сьвецяць І Зямля — наш родны кут. Каханьня ты са мной хацела, Дык атрымай жа цяпер яго тут!
Марсіяне даўно ўжо тут! Марсіяне — гэта мы, і мы даўно ўжо тут!
Я памятаю той дзень, Першае спатканьне. Імгненна між намі Ўзьнікла каханьне. Была ты прыгожая Ў джынсах Montana І я закахаўся Ў цябе апантана. І так прайшлі гады, Пайшлi дзесяцігоддзі, У нас два сыны: Альдэбаран ды Валодзя. Жаніцца ўжо час, Бо дарослыя хлопцы. Ляцяць на Зямлю шукаць сабе па жонцы.
Марсіяне даўно ўжо тут! Марсіяне — гэта мы, і мы даўно ўжо тут!