Здараецца так: бываю я сумны, Здараецца так: бываю я глумны, Заходжу да брата, ён у меру разумны, Працуе ў краме ды ляпае ў бубны. Кажу яму: “Слухай, благі настрой!”. “Я ведаю выйсьце! — адказвае той.— Паспрабуй адчуваць сябе рэдкай культурай, Птушкаю шчасьця, лятучай у вырай”. Мае продкі былі вумныя людзі. Казалі: “Еш грыбкі, тады ўсё будзе: У дзевак грудзі, у хлопцаў адпаведна. Яны дапамагаюць пазнаць, што ня ведаў”. Апранаю кеды і танчу да ўпаду, Грыбочкам-грыбам заўсёды я рады. Ну ўсё, пакеда, мне пара ўжо ісьці! Ня будзем сумаваці! Ня будзем сумаваці мы!
Гоп-гоп-ці! Ня будзем сумаваці! Нябудзем сумаваці мы!
Я ведаю адно: любяць людзі кайфаваць. Ці можна табе гэта зараз чытаць? Клей і чарла — гэта не для мяне, І гарбаты папіць — лепш, чым па вене. Але кожны хлапец мяне можа запытаць: “Як яе варыць, як яе выпіваць?”. Ха-ха-ха! Для мяне лягчэй няма пытаньня. Я распавядаю табе сродак ужываньня: Бярэш адзін пачак грузінскай гарбаты (Гляджу, я ўжо і трошачкі рады), Засыпаеш у кружку, заліваеш варам, Пяць хвілінаў — і ўсьмешка на твары. Сяджу на тахце. Хоць у мяне энурэз, Папіваю гарбату, гляджу “Поле чудес”. Смачна атрымалася, што не кажы! Ня будзем сумаваці! Ня будзем сумаваці мы!
Гоп-гоп-ці! Ня будзем сумаваці! Ня будзем сумаваці мы!
Мая мара знайсьці сабе залаты шлём, Магчыма звар’яцеў я ці абнюхаўся дусту. Ён ляжыць на дне сцюдзёнага пруда. Яго туды схаваў нейкі прыблуда. Адкуль я гэта ведаю? Прапела сарока, Сядзела са мной на лаўцы пад бокам. Такая мара ёсьць у кожнага студэнта, Маляра, будаўніка і нават прэзыдэнта. Я таксама такі, хлусіць ня буду. І трэба адшукаць злоснага прыблуду. Запытаю пра шлём, пачну яго пытаць Сунуць пер’е ў нос і нават казытаць. Магчыма, ён ня скажа, бо ня ведае сам. І я яго ня буду лупіць па вусах, Бо пакуль са мной мае сябры Ня будзем сумаваці! Ня будзем сумаваці мы!
Гоп-гоп-ці! Ня будзем сумаваці! Ня будзем сумаваці мы!