Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

IQ48 - Некалькі імгненьняў | Текст песни

Калі ў небе Луна цалкам засьвеціць,
На вуліцах скончаць свае гульні дзеці,
Я, лежачы ў ложку, пагляджу ў столь.
Думкі мае будуць з табой!
Той лістапад са жнівеньскім сонцам.
Добрае ня можа цягнуцца бязконца.
Чакаў ад жыцьця прыемных здарэньняў —
Атрымаў толькі некалькі імгненьняў.
Прамень у шэрых надакучлівых буднях,
Не страла мне трапіла ў сэрца, а куля.
Твой дзень народзінаў — нумар стары.
Ня вызваліць з палону вар’яцкай галавы.

А так хацелася танчыць пад музыку рэггі
І зьбіраць нашага каханьня пабегі.
Луна Сонца зьмяняе, аркестр нам грае,
І зараз для цябе я гэту песню сьпяваю.

Белы твой колер падаў на плечы.
Мае глупыя думкі былі недарэчы.
А вочы варажылі, а як вочы гралі!
Пульс той крыві ў венах спынялі.
Паркі, прашпэкты і проста завулкі
Перадаюць мне мінулага чуткі.
Добрага мала ды пашанцавала,
Але нечага не было, нечага не хапала.
Я ў іншых пакоях хаваўся,
Ты мяне знаходзіла, а я ўсьміхаўся.
Зноўку знайшла ты люфку маю:
«А ты ўсё паліш?!» — «Так, палю!».

А так хацелася танчыць пад музыку рэггі
І зьбіраць нашага каханьня пабегі.
Луна Сонца зьмяняе, аркестр нам грае,
І зараз для цябе я гэту песню спяваю.

Калі ў небе Луна цалкам засьвеціць,
На вуліцах скончаць свае гульні дзеці,
Ты, лежачы ў ложку, паглядзіш у столь.
Думкі мае будуць з табой!

А так хацелася танчыць пад музыку рэггі
І зьбіраць нашага каханьня пабегі.
Луна Сонца зьмяняе, аркестр нам грае,
І зараз для цябе я гэту песню сьпяваю.

(сл. А. Ракаўца)

IQ48 еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1